Давай разам пазнаёмімся з гэтай літарай
Воўк
Удаў
Аўтобус
Діназаўр
Вандроўнік
А цяпер давай крыху пачытаем пра нашу літару!
- У галаве У доўгае,
Кароткае ў хвасце.
Выкручваецца, поўзае
На тоўстым жываце.
Уміг жывога зайца
Глыне - і не падавіцца.
Ну, што? Не адгадаў?
Я падкажу - удаў.
Такая ўродзіна удаў,
Убачыш - зойме дух.
Каб ты, пачварына, прапаў,
Так напалохаў - ух!
Яго не пусцім мы ў свой клас,
Бо праглыне ўсіх нас за раз,
І стол, і школьны глобус,
І новы наш аўтобус.
На чым жа мы, татуся,
Паедзем на экскурсію?
І вось ужо завѐў матор
Механік дзядзька Коця.
Ён вельмі строгі быў шафѐр,
Суровы на рабоце.
І да сябе ў кабіну
Не ўзяў ѐн нават сына:
- Мне на машыне не радня
Ні свет, ні брат, ні кацяня.
Літара Ў
Вымаві гук [ў] перад люстэркам.
Звярні ўвагу: вусны злёгку выцягнуты наперад, язык адсоўваецца назад, а паветра праходзіць свабодна і плаўна. Паспрабуй праспяваць: [ў-ў-ў-ў]! Гэта лёгка атрымліваецца, таму што паветра не сустракае перашкоды. Значыць, гук [ў] — галосны, але гэта не так, у беларусскай мове гук [ў] - з'яўляецца зычным!
Гук [ў] на пісьме абазначаецца літарай — Ў [ў].
Літара Ў — дваццаць другая літара беларускага алфавіту. Яна ёсць толькі ў беларускай мове і з'яўляецца сапраўдным сімвалам нашай мовы.
Давай крыху пачытаем з літарай ў
Давай прачытаем гук Ў выразна !
ў —ў. ў — ў — ў! ў— ў — ў?
А цяпер прачытай літару Ў плаўна і доўга.
ў — ў— ў — ў — ў — ў — ў — ў
Прачытай адрыўна з прыпынкамі.
ў - ў — ў — ў — ў— ў — ў
Каб пабачыць адказ трэба нажаць на загадку!
1. Унікальная літара. Літара Ў — адна з галоўных адметнасцяў беларускага алфавіту. Яе няма ў рускай, украінскай ці польскай мовах, таму яна з'яўляецца сапраўдным сімвалам нашай мові і часта выкарыстоўваецца як эмблема беларускага ўсяго.
2. Літара-перабежчык. Спачатку, у 19 стагоддззі, літару Ў спрабавалі перадаваць рознымі спосабамі — праз спалучэнне "ў" або нават лацінскае "ú". Але толькі ў пачатку 20 стагоддзя яна афіцыйна з'явілася ў беларускім кірылічным алфавіце дзякуючы намаганнях Браніслава Тарашкевіча.
3. Гук без пары.Гук [ў], які абазначае літара Ў, называюць "нескладовым" або "кароткім". Ён заўсёды з'яўляецца толькі побач з галоснымі (напрыклад, у словах праўда, воўк, хадзіў) і ніколі не бывае пад націскам.
Літара Ў хоча праверыць, як добра ты яе запомніў.
Выконвай усе заданні і пакажы, як добра ты яе ведаеш!