Давай разам пазнаёмімся з гэтай літарай
хата
хлопец
хвароба
хваля
хустка
А цяпер давай крыху пачытаем пра нашу літару!
Хаця хітрун-хамелеон
Не сапсаваў ледзь ўвесь фасон.
То з галавы да самых пят
У хатні хутаўся халат,
То захінаўся ў хусту,
Халву з капустай хрумстаў,
Высоўваў доўгі свой язык,
Лізаў жырафе чаравікі,
хвалячы свой спрыт і рух,
Хапаў па-заліхвацку мух.
І ў колерах мяняўся,
І гэтак надзімаўся,
Што ўсе не клаліся траха
Ад смеху ўпокат: ха-ха-ха!
Аб Васілёвай школе
Прачула ўсё наўколле.
Да нашае экскурсіі
Прыбіліся тры гусі,
Два худыя харты -
Валацужныя браты,
Варона-пабіраха,
Шакал і чарапаха.
Давай крыху пачытаем з літарай Х
Давай прачытаем гук Х выразна !
Х —х. Х — х — х! Х— х — х?
А цяпер прачытай літару Х плаўна і доўга.
Х — х — Х — х — Х — х — Х — х — Х
Прачытай адрыўна з прыпынкамі.
Х - Х — Х — Х — Х— Х — Х
Літара Х
Вымаві гукі [х], [х’] перад люстэркам і звярні ўвагу на тое, як з рота выходзіць паветра. Ці ёсць нейкія перашкоды?
Калі ты прамаўляеш гукі [х] і [х’], паветра пераадольвае перашкоду - прыўзняты язык. Спяваць гэтыя гукі нельга. Значыць, гукі [х] і [х’] - зычныя.
Твой голас не ўдзельнічае ў вымаўленні гэтых гукаў. Значыць, гукі [х] і [х’] - зычныя глухія. Запомні, што [х] і [х’] - зычныя глухія, няпарныя па глухасці/звонкасці.
Гукі [х] і [х’] на пісьме абазначаюць літарай Х [ха].
Гэта самая вясёлая літара. Па рахунку ў азбуцы яна дваццаць трэцяя.
Літара Х сябруе з усімі галоснымі літарамі, давай пачытаем пары літар!
ХА-ХА-ХА-ХА-ХА-ХА
ХО-ХО-ХО-ХО-ХО-ХО
ХУ-ХУ-ХУ-ХУ-ХУ-ХУ
ХЫ-ХЫ-ХЫ-ХЫ-ХЫ-ХЫ
ХЭ-ХЭ-ХЭ-ХЭ-ХЭ-ХЭ
ХЯ-ХЯ-ХЯ-ХЯ-ХЯ-ХЯ
ХЮ-ХЮ-ХЮ-ХЮ-ХЮ-ХЮ
ХІ-ХІ-ХІ-ХІ-ХІ-ХІ
ХЁ-ХЁ-ХЁ-ХЁ-ХЁ-ХЁ
Прачытай парадак слагоў адразу з лева на права, а пасля з права на лева!
ХА-ХО-ХУ-ХЫ-ХЭ-ХЯ-ХЮ-ХІ-ХЁ
Каб пабачыць адказ трэба нажаць на загадку!
1. У некаторых шрыфтах "Х" нагадвае роўнаканцовы крыж, які мае важнае значэнне ў хрысціянскай сімволіцы. Такі від надае ёй асаблівае значэнне ў кантэксце культуры і мастацтва.
2. Калі паглядзець на літару "Х" праз люстэрка, яна застанецца такой жа. Гэтая ўласцівасць уласціва не шматлікім літарам алфавіту.
3. У рымскіх лічбах літара «X» абазначае дзесяць. Гэта яшчэ адна сувязь паміж формай літары і лікавым значэннем, што дадае цікавую гістарычную паралель.
Літара Х хоча праверыць, як добра ты яе запомніў.
Выконвай усе заданні і пакажы, як добра ты яе ведаеш!