Давай разам пазнаёмімся з гэтай літарай

Праверым насколькі уважліва ты слухаў!
А цяпер давай адкажам на некалькі пытанняў па змесце відэа.
Чытай уважліва пытанне і выбяры верны адказ!
Пачнем тэст!
Як звалі мыш?
Далей
Вынікі
Чым хрумсціць мыш?
Далей
Вынікі
Над чым пырхаюць матылькі?
Далей
Вынікі
Як звалі матылёў?
Далей
Вынікі
Як звалі мушку?
Далей
Вынікі
Дрэнна.
Пераглядзі відэо і паспрабуй яшчэ раз!
Паспрабаваць зноў
Нядрэнна!
Ты можаш лепш! Паглядзі відэо і паспрабуй яшчэ раз.
Паспрабаваць зноў
Добра!
Вельмі добра! Амаль усё запомніў!
Паспрабаваць зноў
Выдатна!
Ты малайчына! Усё запомніў!
Паспрабаваць зноў
Давай разгледзім малюнкі!
Паглядзі, гэтыя словы пачынаюцца з літары М!

мядзведзь

маланка

малако

мыла

морква

А давай разам выканаем творчае заданне!

А цяпер давай крыху пачытаем пра нашу літару!

Зірнуў Васіль у кніжку:

- А дзе маленькі Мішка?

- А вунь на школьным ён двары,

Сам у акно пабач.

Прыйшоў да нас мядзведзь стары,

Купіў унуку мяч.


Старому сумна ў лесе

На персанальнай пенсіі.

Сюды штодня хадзіць ён рад

Насіць малому мармелад.


Такі ж ужо чуллівы дзед,

Вунь прывалок веласіпед:

«Бяры веласіпедзік,

Катайся, мой мядзведзік!»


Сказаў настаўнік: - Ой, дзяды,

Нямала мне ад вас бяды.

Так песціце вы ўнукаў -

Зрываеце навуку.

Давай крыху пачытаем з літарай М

Давай прачытаем гук М выразна !



М м. М —м — м! М— м — м?


А цяпер прачытай літару М плаўна і доўга.


М— м — М— м — М — м — М — м


Прачытай адрыўна з прыпынкамі.


М- М — М — М — М— М — М

Літара М

Вымаві гук [м] перад люстэркам.

Ці можна яго праспяваць? Ці лёгка праходзіць паветра?


Звярні ўвагу, вусны самкнёныя, паветра сустракае перашкоду. Значыць, гук [м] - зычны.


Гук [м] на пісьме пазначаецца літарай — М [эм].

Літара м [эм] — чатырнаццатая літара алфавіту.

Літара М сябруе з усімі галоснымі літарамі, давай пачытаем пары літар!

МА-МА-МА-МА-МА-МА


МО-МО-МО-МО-МО-МО


МУ-МУ-МУ-МУ-МУ-МУ


МЫ-МЫ-МЫ-МЫ-МЫ-МЫ


МЭ-МЭ-МЭ-МЭ-МЭ-МЭ


МЯ-МЯ-МЯ-МЯ-МЯ-МЯ


МЮ-МЮ-МЮ-МЮ-МЮ-МЮ


МІ-МІ-МІ-МІ-МІ-МІ


МЁ-МЁ-МЁ-МЁ-МЁ-МЁ



Прачытай парадак слагоў адразу з лева на права, а пасля з права на лева!


МА-МО-МУ-МЫ-МЭ-МЯ-МЮ-МІ-МЁ

Ніжей есць цікавыя загадкі, давай паспрабуем іх разгадаць!

Каб пабачыць адказ трэба нажаць на загадку!

Для дапытлівых

1.Калі прыгледзецца, літара " М " падобная на горку з двума пагоркамі. Гэта робіць яе цікавай і незвычайнай!


2. Літара "М «з'яўляецца першай літарай слова маці, што робіць яе сімвалам мацярынства, клопату і абароны. Яна падкрэслівае важнасць сям'і і хатніх каштоўнасцяў.


3. У музычнай культуры літара " М " можа сімвалізаваць мелагучнасць, рытм і гармонію. Яна падкрэслівае важнасць мастацтва і прыгажосці ў жыцці.

Разгадай рэбус!
Made on
Tilda