Давай разам пазнаёмімся з гэтай літарай
Эскімо
Эстафета
экран
эклер
А цяпер давай крыху пачытаем пра нашу літару!
-Эх, - спахапіўся Вася,
- Экскурсія ўдалася,
Ды час дамоў збірацца,
Зноў за навуку брацца.
Я заказаў вам эшалон.
Сядайце кожны ў свой вагон.
Купэ - для насарога,
Жырафу - на платформу.
Адзеньцеся ў дарогу
У школьную ўсе форму...
Гудуць па рэйках колы.
Дадому едзе школа.
Ад песень і ад смеху
Чуваць далѐка рэха.
Мільгнуўся элеватар,
А вунь - электрастанцыя,
Торф рэжа экскаватар
На рэчцы Балачанцы.
Між родных сосен і бяроз
Імчыцца наш электравоз.
Літара Э
Вымаві перад люстэркам гук [э].
Кончык языку прыціснуты да ніжніх зубоў, спінка языку прыпаднятая.
Ці можна праспяваць гэты гук? Ці лёгка праходзіць паветра паміж вуснамі?
Паветра выходзіць з рота і не сустракае перашкод. Значыць, гук [э] - галосны.
Гук [э] на пісьме абазначаюць літарай Э,э. Літара Э - трыццатая літара алфавіту.
Давай крыху пачытаем з літарай Э
Давай прачытаем гук Э выразна !
Э - э. Э - э - э! Э - э - э?
А цяпер прачытай літару Э плаўна і доўга.
Э- э - Э - э - Э - э - Э - э - Э
Прачытай адрыўна з прыпынкамі.
Э -Э - Э - Э - Э - Э - Э - Э
Каб пабачыць адказ трэба нажаць на загадку!
1. Літара " Э " паходзіць ад грэцкага алфавіту, дзе яна называлася Эпсілан.
2. У некаторых традыцыях літара " Э " асацыюецца са святлом і веданнем. Яе адкрытая форма можа сімвалізаваць прасвятленне, разуменне і імкненне да ісціны.
3. У свеце бізнесу і маркетынгу літара "Э " часта выкарыстоўваецца ў лагатыпах і брэндах, сімвалізуючы інавацыйнасць, тэхналагічнасць і прагрэсіўнасць кампаніі.
Літара Э хоча праверыць, як добра ты яе запомніў.
Выконвай усе заданні і пакажы, як добра ты яе ведаеш!